Выстава-конкурс «Велікодны падарунак» адкрылася ў Гродне

Выстава-конкурс «Велікодны падарунак» адкрылася ў Гродне

Велікодная экспазіцыя змяшчае не менш чым 200 вырабаў.

Больш за 70 майстроў Гродзеншчыны прадставілі свае вырабы на выставе-конкурсе «Велікодны падарунак». Сярод экспанатаў – прыклады традыцыйнай беларускай пісанкі, выцінанкі, салома- і лозапляцення, вышыўкі, карункапляцення. Некаторыя былі створаны носьбітамі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

– Штогадовая выстава «Велікодны падарунак» – цудоўная пляцоўка для дэманстрацыі талентаў рэгіянальных майстроў шырокай публіцы. Па выставе-конкурсу таксама можна сачыць за дынамічным развіццём мясцовых народных брэндаў, – падкрэсліла падчас адкрыцця экспазіцыі намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Сняжана Куратчык.

куратчык.jpg
photo_10_2024-03-21_16-41-45.jpg

Больш падрабязнасцей — на сайце «Гродзенская праўда»