Пад знакам сяброўства. У г.п. Радунь прайшоў XIV адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва “Кола сяброўства”
Канцэртную праграму гучным і пранікнёным выкананнем адкрыў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы», які ўразіў гледачоў сваімі арыгінальнымі касцюмамі і артыстызмам.






