На канцэрце ансамбля “Белыя росы” не было вольных месцаў.
Калі вячэрнія цені сталі выцягвацца, нібы хаваючыся ад яркага сонца, на сцэну пад адкрытым небам выйшаў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”.
Вясёлыя песні, заліхвацкія танцы і жартоўныя замалёкі, аздобленыя яркімі касцюмамі і адкрытымі ўсмешкамі выканаўцаў, падарылі гледачам ні з чым не параўнальнае задавальненне. Іх ногі так і пускаліся ў скокі, а далоні ў такт заліхвацкім падскокам артыстаў.



