Захавальніца культурнага кода. Лаўрэат прэміі Дубко, загадчыца сельскага клуба Ганна Уласік – аб сваім творчым шляху і дасягненнях

Захавальніца культурнага кода. Лаўрэат прэміі Дубко, загадчыца сельскага клуба Ганна Уласік – аб сваім творчым шляху і дасягненнях

Таленавітая жанчына сама нясе культуру ў асяроддзе самабытнай вёскі.3агадчыца філіяла «Альхоўскі сельскі клуб» Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Уласік – з кагорты творча апантаных, няўрымслівых, моцных духам людзей, якія захоўваюць народную спадчыну і перадаюць яе новым пакаленням. 

Таленавітая жанчына не толькі сама нясе культуру ў асяроддзе самабытнай вёскі ды збірае вакол сябе актыўных вяскоўцаў, але і захапіла сваёй справай уласных дзяцей.

З песняй па жыцці

Ганна – человек культуры па прызванню. Нарадзілася ў Альхоўцы ў мнагадзетнай сям’і і як самая старэйшая дапамагала бацькам гадаваць малодшых. З маленства прыгожа спявала ды танчыла. Танцаваць навучылі дзядзькі, цёткі, спяваць – маці і бацька. Яшчэ ў пачатковых класах вырашыла стаць настаўніцай. Пасля школы скончыла Нясвіжскае педвучылішча, там сустрэла сваю любоў і ў родную Альхоўку вярнулася разам з мужам. Пэўны час працавала ў Альхоўскай сярэдняй школе спачатку настаўніцай музыкі, потым – пачатковых класаў, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Педагогіцы, дарэчы, прысвяціла 26 гадоў жыцця.

– Мяне заўжды захапляла творчасць, – распавядае Ганна. – Да кожнага школьнага мерапрыемства падыходзіла з душой, асабліва падабалася рыхтаваць канцэрты і тэатральныя пастаноўкі. Калі ж маім творчым ідэям стала крыху цесна ў школьнай прасторы, вырашыла пашырыць межы. У 2018-м перайшла на працу загадчыкам філіяла «Альхоўскі сельскі клуб» дзяржаўнай установы «Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» і распачала новую главу майго лёсу, дзе я спалучаю педагагічную і культурную дзейнасць ды нясу людзям радасць.

выавыавыа.png

Танцуюць усе

Новая глава жыцця Ганны пачалася ярка і захапляюча. Яна, бы сонейка, запальвае ўсіх навокал і проста фантануе ідэямі. На традыцыях мінуўшчыны стварае арыгінальныя творчыя нумары, арганізоўвае незабыўныя праграмы, аб’ядноўвае аднавяскоўцаў у творчыя калектывы, шчодра адкрывае таленты ў вясковай дзятвы. Жыццё на вёсцы з яе прыходам у клуб стала больш цікавым і насычаным.

– Неяк мне ў рукі трапіла кніга, дзе ўзгадвалася пра наша цудоўнае мястэчка і побытавыя танцы, якімі яно славілася, – гаворыць Ганна. – Гэта стала штуршком для таго, каб вывучыць матэрыялы ды адрадзіць іх. Каб самім танцаваць ды перадаць новым пакаленням. Майстар-класы праводзім па ўсім раёне.

Больш падрабязнасцей — на сайце «Гродзенская праўда»