Абласны віртуальны праект “Лісты з фронту”

У 2023 – 2024 гадах у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вызваленне Беларусі і Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, якая была дасягнута дзякуючы стойкасці, гераізму і самаахвярнасці людзей, маюць выключнае значэнне для беларускага народа.

Лісты з фронту

Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэалізоўваецца абласны віртуальны праект “Лісты з фронту”.

Удзельнікі віртуальнага праекта – усе дзяржаўныя музеі вобласці. На сайце нашага музея змешчана старонка віртуальнага праекта, на якой з сакавіка па снежань 2024 года будуць публікавацца франтавыя лісты, лісты-трохкутнікі, франтавыя дзённікі, фотаздымкі ваеннага часу з надпісамі, паштовыя карткі і іншыя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах дзяржаўных музеяў Гродзеншчыны.

Пазнаёміцца з матэрыяламі можна па спасылцы https://grodno-museum.by/letter/, якая размешчана і на сайтах дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці.

Источник