Дэгустацыя страў нацыянальнай кухні і абрад выпякання хлеба. «Свята Млынароў» пройдзе ў Адэльску 18 лістапада

Забаўляльная праграма пачнецца ў 13:00 з тэатралізаванага шэсця.18 лістапада ў аграгарадку Адэльск адбудзецца дзясятае юбілейнае «Свята Млынароў». Яго госці змогуць пакаштаваць традыцыйныя стравы, паўдзельнічаць у розных абрадах, а таксама бліжэй пазнаеміцца з унікальнай культурай Гродзенскага раёна. Па словах намесніцы дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталлі Рамановіч, брэндавае свята ўдзельнікі чакаюць кожны год.

– «Свята Млынароў» спалучае у сабе элементы гісторыі, крэатыва і душэўнасці, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. Для бацькоў з дзецьмі гэта – магчымасць ў форме гульні пазнаёміцца з нацыянальнай культурай. У той жа час моладзь можа трапіць на дыскатэку. «Свята млынароў» не толькі брэндавае свята аграгарадка Адэльск і Гродзенскага раёна, але і доказ таму, што нават нікуды не выязджаючы, можна выдатна правесці выхадныя амаль бясплатна, – расказала Наталля Рамановіч.

0-02-05-3129c355057b93ac43b500c43232dfc9ea649bbe7ad4eaf1c9bddad813e23d17_485e03e3eee227cc.jpg

Адным з галоўных момантаў мерапрыемства стане выпяканне хлеба, сапраўднага сімвала млынарства. Дарэчы, у аргагарадку абрад раней суправаджваўся выступамі музыкаў-самародкаў. Вось і на «Свяце млынароў» кожны зможа паслухаць  незвычайнага чалавека, музыку і майстра па вырабе драўляных музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча. 

0-02-05-1432feed3dcd344cb24d240772b5f4fe35814dd0c875fb9909e26330fab109f0_e206b78a06931c3e.jpg

– На жаль, пэўны час музыка нашых дзядоў і прадзедаў на вёсцы была незапатрабаванай. Сёння ж носьбіты вясельнай музычнай традыцыі, напрыклад, Мар’ян Скрамблевіч, прыкладаюць усе намаганні, каб удыхнуць у народнае інструментальнае выканальніцтва новае жыццё, адрадзіць і зберагчы несправядліва забытую каштоўнасць. Гэтую традыцыю работнікі Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці лаканічна аб’ядналі з абрадамі па вырабе хлеба. Ім больш за сотню гадоў. Млынарскія традыцыі Адэльска прасякнуты мудрасцю, жыццёвым вопытам, філасофіяй жыцця нашых дзядоў і прадзедаў, – дадала Наталля Рамановіч.

Тэматычныя пляцоўкі пачнуць працаваць а 12.00. Святочную праграму адкрые тэатральная шэсце а 13:00. 

ДАРЭЧЫ

Аграгарадок Адэльск – мястэчка на Гродзеншчыне, жыхары якога спрадвеку займаліся млынарствам. Адэльчане пякуць хлеб па адмысловымрэцэпце. Традыцыйная кухня аграгарадка (бігас, бабка і іншыя стравы) занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, як і творчасць майстра па вырабе драўляных музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча.

изображение_viber_2023-11-13_10-50-54-711.jpg

Источник: https://grodnonews.by/news/kultura/degustatsyya_stra_natsyyanalnay_kukhni_i_abrad_vypyakannya_khleba_svyata_mlynaro_proydze_adelsku_18_listapada.html