Канал “Культура” праводзіць конкурс чытальнікаў “Белая птушка”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка Янкі Маўра.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, студэнты, сем’і, а таксама ўсе, хто жадае паспрабаваць сябе ў мастацкім чытанні.
Творчае спаборніцтва праводзіцца ў чатырох катэгорыях:
♦️моначытанне ў малодшай узроставай групе (6–13 гадоў),
♦️моначытанне ў старэйшай узроставай групе (13–18 гадоў),
♦️моначытанні дарослых (18 гадоў і пасля),
♦️ чытанні па ролях.
Удзельнікам неабходна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра “Сын вады” і даслаць іх у аўдыя- ці відэаварыянце на электронны адрас kultura_konkurs@radio.tvr.by.
Прыём конкурсных матэрыялаў працягнецца да канца жніўня. Узнагароджванне пераможцаў — у верасні-кастрычніку.
Лепшыя запісы прагучаць у эфіры канала “Культура”.
Палажэнне, заяўка, тэксты для агучвання размешчаны на сайце канала “Культура”
https://radiokultura.by/be/peredacha/konkurs-belaya-ptushka.