У мінулую пятніцу ў Палацы культуры пружанскія энергетыкі ўрачыста святкавалі свой юбілей. Пасля афіцыйнай часткі запамінальныя хвіліны ўсім прысутным падарыла выступленне ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы» з г. Гродна. Калектыў артыстаў, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выканаў нямала запальных нумароў, якія толькі дабавілі святочнага настрою юбілярам.
Источник: «Раённыя буднi»