
Святкаванне адбудзецца 1 ліпеня на адкрытай пляцоўцы філіяла «Наваельнянскі Дом культуры».
Для гасцей мерапрыемства падрыхтавана цікавая і насычаная культурная праграма, усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у захапляльных гульнях і забавах.
– Мы з радасцю запрашаем усіх на гэтае свята, дзе кожны зможа адпачыць і добра правесці час, забыцца пра штодзённасць, набрацца добрага настрою і пазітыўных эмоцый, – адзначыла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч. – Перад тым, як адбудзецца ўрачыстае адкрыццё «Свята вышыванкі», пройдзе яскравае касцюміраванае шэсце ўдзельнікаў мерапрыемства і народнага духавога аркестра па вуліцах гарадскога пасёлка. Гасцей таксама чакае сямейны конкурс-дэфіле «Эка-моднікі», арт-парад «Пад сцягам вышыванкі», а таксама конкурсная праграма «Угадай мелодыю» і яшчэ шмат чаго цікавага. Вельмі важна, што для гасцей прадугледжаны асаблівы дрэс-код: усім жадаючым, каб падтрымаць атмасферу свята, неабходна выкарыстоўваць у сваёй вопратцы элементы беларускай народнай вышыўкі.
Для удзельнікаў свята адбудзецца канцэрт народнага вакальнага ансамбля «Славяначка», гульнёвая праграма ад народнага тэатра-студыі гульні «Суседзі» і, канешне ж, дыскатэка.
Акрамя гэтага, напрацягу святкавання будзе рэалізавана выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выстава карцін народных умельцаў гарадскога пасёлка Наваельня і конкурс дзіцячага малюнка на асфальце «Родныя ўзоры».
Увесь дзень для гасцей будуць працаваць захапляльныя атракцыёны і гандлёвыя кропкі, а таксама адбудуцца майстар-класы па вышыўцы і народных танцах.
Источник: