З унікальнымі традыцыямі народнай творчасці пазнаёміла гродзенцаў рэгіянальнае свята «Ад прадзіва да ткацтва»

Свята сабрала знакамітых ткачых з усёй вобласці.Рэгіянальнае свята народнай творчасці «Ад прадзіва да ткацтва», прымеркаванае да Году міру і стварэння, прайшло сёння ў Гродна ў рамках рэалізацыі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адраджэнні народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва ў Гродзенскай вобласці ў сучасных умовах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Клімовіч, дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Хільмончык, а таксама майстры народнай творчасці з усіх раёнаў Гродзеншчыны. 

photo_2023-06-10_19-32-56.jpg

– Сёння мы сабраліся, каб сказаць аб самых цудоўных, таленавітых, вельмі добрых людзях нашай Гарадзеншчыны, якія сваёй творчасцю аднавілі, захоўваюць і папулярызуюць традыцыі ткацтва нашага краю. Узоры нашага ткацтва занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Усё гэта дзякуючы людзям з нашых вёсак, вялікіх і маленькіх, людзям з нашага города Гродна і з раённых цэнтраў, – сказала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Клімовіч. – Тое, што гэта свята ў абласным цэнтры, гаворыць аб тым, што не толькі вы, майстры, людзі культуры, але і жыхары, і госці горада дакрануцца да той сапраўднай творчасці, нашай беларускай культуры, на якой трымаецца наша дзяржава і мы, беларусы. 

Больш падрабязнасцей — на сайце

https://grodnonews.by/news/kultura/z_unikalnymi_tradytsyyami_narodnay_tvorchastsi_paznayemila_grodzentsa_regiyanalnae_svyata_ad_pradziva_da_tkatstva_.html