У Бераставіцкім раёне адбылося фальклорнае свята «Старадварэцкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу»

Источник: grodnonews.by

Сёмуха адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня.4 чэрвеня ў аграгарадку Стары Дворац зладзілі свята «Старадварэцкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу», якое з’яўляецца сучасным увасабленнем даўніх абрадаў нашых продкаў па ўшанаванню расліннасці – носьбіту жыватворчай моцы зямлі і сонца. Сёмуха адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня і сімвалізуе канец вясны і пачатак лета, піша beresta.by.

Старадварэцкая Сёмуха з 2009 года знаёміць вяскоўцаў і гасцей аграгарадка з традыцыямі фальклорнага свята. Работнікі філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац пры падтрымцы мясцовага сельгаспрадпрыемства аграфірмы “Стары Дворац” праводзяць гэты прыгожы фэст, каб даць магчымасць усім жадаючым дакрануцца да традыцый продкаў, адчуць асалоду ад беларускай песні і проста прыемна адпачыць.

Больш падрабязнасцей — на нашым сайце

https://grodnonews.by/news/kultura/u_berastavitskim_rayene_adbylosya_falklornae_svyata_staradvaretskaya_syemukha_gudze_na_syu_vakolitsu.html