З 15 МАЯ 2023 ГОДА СТАРТУЕ АБЛАСНЫ ПРАЕКТ “ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “АД ДАЎНІНЫ ДА НАШЫХ ДЗЁН”

Источник: gromc.by

Праект па папулярызацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны “Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”.

Галоўнымі мэтамі праекта, прымеркаванага да Года міру і стварэння, з’яўляюцца папулярызацыя:

  • 22 гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, якія бытуюць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці;
  • 19 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэгіянальнага інвентару;
  • іншых праяў мясцовай традыцыйнай культуры – народных святаў, абрадаў, узораў музычнага фальклорнага мастацтва, традыцыйных рамёстваў, этнаграфічных аб’ектаў.

Праект паспрыяе прыцягненню больш пільнай увагі мясцовай супольнасці да выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў бытавання, захавання і развіцця праяў традыцыйнай культуры, пераемнасці нацыянальнай спадчыны.

Источник: Гродненский областной методический центр народного творчества

http://gromc.by/z-15-maya-2023-goda-startue-ablasny-praekt-tydzen-tradyczyjnaj-kultury-ad-da%d1%9eniny-da-nashyh-dzyon/