Льецца песняй Беларусь. У музеі вёскі Рымдзюны захоўваецца ўнікальны экспанат — рушнік, на якім вытканы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Такіх рушнікоў існуе ўсяго два.Колькі дзіўных і ўнікальных рэчаў ствараюць нашыя землякі сваімі рукамі! Асабліва ўдаюцца таленавітым беларускім майстрам рэчы, створаныя з любоўю да Радзімы. У вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна захоўваецца ўнікальны рушнік, на якім вытканы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Такіх рушнікоў існуе ўсяго два. Адзін, як ужо было адзначана, захоўваецца ў музейным пакоі Рымдзюнскага селькага клуба-бібліятэкі. Другі быў падораны Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка падчас яго візіту ў Астравецкі раён каля дваццаці гадоў назад. Зараз гэты экзэмпляр рушніка знаходзіцца ў Мінску ў Палацы Незалежнасці. 

Гаворку аб патрыятычным рушніку мы завялі нездарма. У нядзелю, 14 мая, згодна з Указам Прэзідэнта, беларусы ўпершыню адзначылі свята ўсіх трох дзяржаўных сімвалаў: флага, герба і гімна.

Рушнікі ткала Мальвіна Мішкінене. Зусім нядаўна, на жаль, ва ўзросце 97 гадоў гэтай таленавітай жанчыны не стала. Але яе майстэрства і вялікая колькасць аўтэнтычных вырабаў назаўсёды ўпісаны ў культурную спадчыну беларускага народа.

Больш падрабязнасцей — на сайце «Гродзенская праўда»

https://grodnonews.by/news/kultura/letstsa_pesnyay_belarus_u_muzei_vyeski_rymdzyuny_zakho_vaetstsa_nikalny_ekspanat_rushnik_na_yakim_vytkany_dzyarzha_ny_gimn_respubliki_belarus.html?bitrix_include_areas=Y&clear_cache=Y