ТРАГІФАРС «ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН» — ПЕРШАЯ ПРЭМ’ЕРА ў 2023 годзе

Источник: kolastheatre.by

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ідзе творчая работа над першай ў 2023 годзе прэм’ерай. Ніна Обухава ставіць камедыю-фарс «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці сусветна вядомага класіка Фёдара Дастаеўскага. Першы прэм’ерны паказы адбудзецца 18 красавіка, 19:00.

Ідэя праекту належыць народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвушу Антонавічу Кокштысу. Ён жа пераклаў на беларускую мову і інсцэніроўку аповесці, якую напісала Ніна Обухава. Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай. Музыка Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай. Памочнік рэжысёра Алёна Мураўёва.

Аповесць «Дзядзечкаў сон» карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў, па яе матывах створана шмат пастановак. Коласаўскі тэатр прапануе свой унікальны погляд на гэты іранічны твор Фёдара Дастаеўскага.

Продолжение читайте на сайте Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

https://kolastheatre.by/be/news/tragifars-dzyadzechkau-son-pershaya-premera-u-2023-godze