Крынiца: dzyannica.by

Маштабны праект “Нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь”, які запусцілі па краіне з падачы Цэнтральнага Камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, зараз актыўна рэалізуецца і ў нас.
Адметна, што на Гродзеншчыне менавіта Шчучын абраны стартавай пляцоўкай для ажыццяўлення творчай задумкі. Аматары традыцыйнай вышыўкі з дапамогай сваіх чароўных ніцей і майстэрства “ажыўляюць” эскіз карты Гродзенскай вобласці з выявамі помнікаў архітэктуры, вырабаў традыцыйных рамёстваў і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, уласцівых для таго ці іншага рэгіёна.


Вось які сумесны падарунак ад майстроў усёй краіны чакае нас у Год міру і стварэння.
Працяг чытайце на старонке «Дзяннiца»