Паэтычная спадчына ў новым фокусе

Паэтычная спадчына

Цікавыя факты з жыцця і творчасці беларускіх паэтаў, знакамітыя радкі іх вершаў, а таксама літаратурны інтэрактыў прапануе чытачам абласная бібліятэка ў новым анлайн-праекце “Паэтычная спадчына”

У рамках гэтага праекта мы пазнаёмім вас з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці беларускіх паэтаў, а таксама ўспомнім знакамітыя радкі іх вершаў, з дапамогай гульні “Запоўні пропускі”.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) – нарадзіўся 25 чэрвеня (старога стылю) 1882 г. непадалёк ад Радашковіч Вілейскага павета, у фальварку Вязынка.

Янка Купала – геніальны беларускі паэт, непаўторны майстар мастацкага слова, глыбіня Купалаўскай спадчыны невымерная.

А ці ведалі Вы што:

  1. Бяларуцкае народнае вучылішча Янка Купала скончыў за адну зіму, бо шмат чытаў і ведаў больш, чым патрабавалася праграмай. Вучыў сваіх сясцёр грамаце і быў іх першым настаўнікам.
  2. Апрача кніжак малады Ясь (Янка Купала) захапляўся музыкай. У дзяцінстве вучыўся іграць на скрыпцы і дудачцы.
  3. У кнізе «А хто там ідзе?»: на мовах свету», сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра на 101 мове народаў свету.
  4. Каб атрымаць шахматы, якія былі вельмі дарагімі на той момант, Янка Купала абмяняў на іх свае каштоўныя рэчы. Паэт быў аматарам “гульні у конікі” (так называў гульню ў шахматы сам паэт), а любімым апанентам быў Якуб Колас.
  5. Усё жыццё Янка Купала вельмі трапятліва ставіўся да свайго аблічча. Ён ніколі не выходзіў на вуліцу, не апрануўшы старанна выпрасаваны касцюм і гальштук. Таксама ён заўсёды насіў з сабой кіёк.

Зараз давайце ўспомнім верш Я. Купалы “Спадчына”.

А калі вы хочаце больш падрабязна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Янкі Купалы будзем рады бачыць у бібліятэцы.

Крыніца: Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага»