«Мелодыі Усходу» пад блакітнымі купаламі і зорным небам Самарканда
Літаральна крыху больш за месяц таму адгрымеў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» — адзін з самых маштабных ва ўсходняй Еўропе. І вось напрыканцы жніўня дзеячаў культуры з усяго свету прымаюць у другой частцы Еўразіі ў горадзе Самарканд.





