«Шчаслівы, калі вучні становяцца лепшымі за мяне». Лаўрэат прэміі Дубко, выкладчык Лідскага музкаледжа Канстанцін Сцяпанаў – пра творчы шлях і галоўнае ў прафесіі
Лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко, выкладчык вышэйшай катэгорыі Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжу трубач Канстанцін Сцяпанаў навучае маладых музыкантаў на працягу сарака сямі гадоў. Бліскучы музыкант, таленавіты педагог, віцэ-прэзідэнт Беларускай гільдыі трубачоў, член міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва і адукацыя” падрыхтаваў плеяду лаўрэатаў міжнародных конкурсаў і музыкантаў для вядомых творчых калектываў нашай краіны, унёс важкі ўклад у развіццё выканаўства на медных духавых інструментах.