20 жніўня ў гарадскім пасёлку Жалудок пройдзе традыцыйнае свята — фестываль кветак
У шаснаццаты раз на адкрытай пляцоўцы па вуліцы 17 Верасня збяруцца аматары і знаўцы прыгажосці, прыроды і дызайну. Фларыстычныя кампазіцыі і неверагодныя букеты, майстар-класы ад народных майстроў, нацыянальная кухня — усё гэта для гасцей фестывалю.





