1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 1 чэрвеня для хлопчыкаў і дзяўчынак дашкольнага і школьнага ўзростаў прапануе акцыю – БЯСПЛАТНАЕ наведванне экспазіцый Новага і Старога замкаў, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы.





